Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Акрами таго, слова снеданне мае значэнне самога прыёму ежы — снедання. Хутко сънедан'ё закончылі. Гр. Снеданне — завтрак (РБС-53, БРС-62). — Руск. (дыял.) снеданъе — завтрак' (Даль, IV, 250), укр. снідання, польск. śniadanie, чэшск. snidane — тс. А. Будзіловіч адносіць слова да праславянскіх. Утворана ад снедаць: снеда-нне. Страва атрымала сваю назву ад прыёму ежы раніцай — снядання. Абёд (абёт) м. Страва, прыгатаваная для яды ў 9—10 гадзін. Яг дзесяць гадзін — нясе гаспадыня жанцом абет. Вар. Акрамя таго, абед — гэта 'працэс прыёму ежы', 'час гэтага прыёму'. Абед, обед, обид: 1) «основной, второй приём пищи в 12—14 часов»; 2) «основной утренний приём пищи в рабочие дни» (ЛП, 391). Абед: 1) прыём ежы ў сярэдзіне дня; 2) страва, прыгатаваная для гэтай яды; 3) час гэтай яды (БРС-62). Утворана слова з дапамогай прыстаўкі абад Ъдъ (параўн. мяса-etЭ) (КЭСРЯ, 228). У гаворках, відаць, захавалася больш старажытнае значэнне гэтага слова, параўн. стараславянскае обЪдъ — 'снеданне; закуска; абед 10. Палудзень (палудзянъ) м. Страва, прыгатаваная для яды ў 14—15 гадзін. Гаспадыня палудзянь нясе, то канчаймо касіць, пойдзям палуднаць. Гр. 10 А. М. С е л и щ е в. Старославянский язык, ч. II. М, 1952, стр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

палўдзень, сънеданё
8 👁
 ◀  / 177  ▶