спрэчная. Адны аўтары (Брукнер, 179; Бернштэйн, СГСЯ, 96) лічаць слова хлеб праславянскім запазычаннем з германскіх моваў, другія (аўтары КЭСРЯ; Чарных, «Очерк», 67) — той думкі, што гэта сваё, спрадвечнае слова, агульнае ў славянскіх i германскіх мовах. Ф. Слаўскі сцвярджае, што хлеб — слова i прадмет — запазычаны ў праславянскую пару ад германцаў, адсюль i латышек, klaips — 'вялікі бохан' (Сл., I, 66). Паламянка ж. Нізкі хлеб (у форме тоўстага бліна, падзеленага на квадраты), спечаны перад полымем. Калі напальваюць печ хлеп саджаць, то пякуць паламянку, калі старого хлеба ўжэ німа, yceŭ зьзелі. Гр. Утворана слова ад дыялектнага поламянё—полымя', суфікс— к-а: паламян-ка. Падпаламянка (патпаламянка) ж. Toe, што i паламянка. Патпаламянку на скаварадзе сыгякла, як печ напальвала на хлеп. Едн. Падпаламянка — прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад таго слова, што i паламянка: пад-паламян-ка. Літаральнае значэнне — 'тое, што пячэцца пад полымем' (пад яго ўздзеяннем). Пірог (nipox) м. Дамашняе печыва з пшанічнай мукі, мае форму бохана. Пірох ні хлеп, кажан дзень ні ёсьцімяш. Ст. С. Пірог — "пшеничный хлеб, кулич" (КСЧ), пірог — "калач вообще, копеечный пирог" (СБН). Пірог — пирог (РБС-53, БРС-62). — Руск. пирог — 'печаны выраб з тонкага раскачанага цеста з начынкаю', дыял. пирог— 'хлеб жытні, сітніца'; 'хлеб ячменны'; 'хлеб
7 👁