Палудзень — гэта і назва прыёму ежы ў 14—15 гадзін, і час яе прыёму — сярэдзіна дня, і напрамак свету — поўдзень. Полудень, полудэнь, полудзень: 1) 'лёгкая пасляабедзенная яда'; 2) 'абед'; 3) 'абед на полі' (ЛП, 398). Полудзень — полдник (БРС-62, РБС-53). — Руск. полдник — 'полудзень', дыял. полудень—'сярэдзіна дня, 12 гадзін, абед' (Даль, III, 250); укр. полудень, полуденок. Страва атрымала сваю назву ад часу яе прыёму. Падвячорак м. Страва, прыгатаваная для яды пад вечар. Кап падвячорак зьзеў, то дажаў бы мо, а так аслабеў. Ст. С. Падвячорак — 'полудзень', Чэрв. (КСЧ); подвичорок (ЛП, 397). Павячорак — разм. полдник (БРС-62). — Руск. (дыял.) подвечерок — "полдник, еда между обедом и ужином" (Даль, III, 164), польск. podwieczorek — 'полудзень'. Утворана слова ад спалучэння пад вечар: пад-вячор-ак. Вячэра. Вячэра слабая, каб ночу ні ўставаць есьці. Мо яшчэ што зьзесьці? Кр. Агульнаславянскае слова, утворана ад вечар, суфікс -j-a 11. Назвы хлебных вырабаў Хлеб (хлеп) м. Харчовы прадукт, які выпякаецца з жытняй мукі. Распанелі ўжэ, хлеба ні хочуць есьці, да давай пірага. Гр. Акрамя 11 А. Мейе. Общеславянский язык. М., 1951, стр. 289.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
141 👁