таго, слова хлеб абазначае: 1) цеста, з якога пякуць хлеб, 2) пражытак, харчаванне, сродак існавання. 1. Пара печ напальваць: хлеп патходзіць. Зл. 2. На чужом хлебі сядзіць і ішчэ агрызаяцца. От чалавечына! Ст. С.
Ва ўсходнеславянскай мове слова хлеб мела наступныя значэнні: 1) хлебная расліна, збожжа; 2) зерне з хлебных злакаў; 3) прадукт харчавання — печаны хлеб; 4) ежа, харчаванне, гасцінец; 5) сродкі існавання (Сразн., III, 1371—1373).
У старой беларускай мове гэта слова (хлеб) захоўвала ўсе значэнні ўсходнеславянскай пары 12.
У сучаснай беларускай літаратурнай мове слова хлеб мае больш вузкае значэнне ('прадукт харчавання; ежа і сродкі існавання').
Звужэнне семантыкі слова адбылося ў выніку таго, што некаторыя значэнні слова хлеб сталі перадавацца асобнымі словамі: 'зерне' і 'расліна' — лексемай збожжа, 'белы хлеб'— лексемай пірог.
Такім чынам, асноўнае значэнне слова хлеб у гаворках — 'чорны, жытні хлеб' 13. Новае значэнне 'печаны прадукт з мукі' развіваецца пад уплывам літаратурнай мовы, у прыватнасці састаўных назваў белы хлеб і чорны хлеб.
Хлеб — агульнаславянскае слова, уласцівае і старагерманскім мовам. Этымалогія яго
12 Е. С. Мяцельская. Лексіка Супрасльскага летапісу. Канд. дыс. Мінск, 1958, стар. 150.
13 З такім вузкім значэннем бытуе гэта слова і ў рускіх народных гаворках. Гл.: В. П. Строгова. Лексика говоров по течению реки Мсты. Канд. дисс. М., 1955.
94 👁