Старонка 16
◀ / 177 ▶
Акрамя таго, слова снеданне мае значэнне самога прыёму ежы — снедання. Хутко сьнеданё закончылі. Гр. Снеданне — завтрак (РБС-53, БРС-62). — Руск. (дыял.) снеданье — 'завтрак' (Даль, IV, 250), укр. снідання, польск. śniadanie, чэшск. snidaně — тс. А. Будзіловіч адносіць слова да праславянскіх. Утворана ад снедаць: снеда-нне. Страва атрымала сваю назву ад прыёму ежы раніцай — снядання. Абед (абет) м. Страва, прыгатаваная для яды ў 9—10 гадзін. Яг дзесяць гадзін — нясе гаспадыня жанцом абет. Вар. Акрамя таго, абед — гэта 'працэс прыёму ежы', 'час гэтага прыёму'. Абед, обед, обид: 1) «основной, второй приём пищи в 12—14 часов»; 2) «основной утренний приём пищи в рабочие дни» (ЛП, 391). Абед: 1) прыём ежы ў сярэдзіне дня; 2) страва, прыгатаваная для гэтай яды; 3) час гэтай яды (БРС-62). Утворана слова з дапамогай прыстаўкі абад ѣдъ (параўн. мяса-ед) (КЭСРЯ, 228). У гаворках, відаць, захавалася больш старажытнае значэнне гэтага слова, параўн. старaславянскае обѣдъ — 'снеданне; закуска; абед 10. Палудзень (палудзянь) м. Страва, прыгатаваная для яды ў 14—15 гадзін. Гаспадыня палудзянь нясе, то канчаймо касіць, пойдзям палуднаць. Гр. 10 А. М. Селищев. Старославянский язык, ч. II. М., 1952, стр. 41.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 177 ▶