Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Сцелька — ' стелька' (БРС-62), вусцілка, сцілка (РБС-53). — Руск. стелька, укр. устілка. Утворана слова суфіксальным спосабам ад устьлати: усцелеш — усцель-ка, параўн. /гасцель. Халява ж. Халявы ў гармоню скурчыць I так ходзіць (у ботах). Кр. — Руск. (дыял.) холява голенище" (Даль, IV, 541), укр. халява, польск. cholewa, старачэшск. choleva — 'кусок матэрыялу абвязваць што-небудзь', лужыцк. cholva. А. Будзіловіч лічыць слова халява старажытнаславянскім. А. Брукнер адносіць яго да кораня хол- надзяваць', што i ў слове калоша (Брукн., 182). Гэтую думку пацвярджае Ф. Слаўскі, прыводзячы ў доказ старачэшскае cholava — 'кусок матэрыялу для абкручвання' i калошы — 'анучы вакол лыткі ў жняі' (Сл., I, 74). Маючы на ўвазе пашыранасць у беларускіх гаворках слова калошы (халошы) 'анучы вакол лыткі ў жняі' i праславянскі характар слова халява, цяжка згадзіцца з думкаю Я. Карскага пра запазычанасць слова халява з польскай мовы, тым больш што тут няма гукавой адпаведнасці (польск. cholewa, белар. халява). Халяўка ж. Кароткая халява ў чаравіках. Халяўку ат чаравікаў адрэзаў на латку. Св. Халяўка — "короткое голенище в женской обуви" (КСЧ). Халяўка — памяншальнае ўтварэнне ад халява: халяў-ка, J
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

устьлатй, ігасцель
2 👁
 ◀  / 177  ▶