Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Заднік м. Задняя частка абутку, ахоплівае пяту нагі. Заднікі дзіравыя, адно панчохі рвуць. Ст. C. Слова бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Утворана ад зад (зад-нік), параўн. перады (у абутку). Падносак м. Ужэ пратапталася падэшва, трэ падноскі даваць. Св. Утворана слова ад нос (абутку): пад-носак\ літаральнае значэнне — 'тое, што пад носам (наском) абутку'. Падэшва ж. Пярадэ ішчэ цэлыя, а падэшва чысто паляцела (у ботах). Пл. — Руск. подошва, укр. пидошва, стараруск. подъшъва, польск. podeszwa, чэшск. роdešev. Утворана слова ад шыць: пада-шва, літаралънае значэнне — 'тое, што падшываецца знізу да верхний часткі абутку' (ЭСРЯ, П, 86). У беларускай мове падэшва — відаць, пад уплывам польскай мовы, дзе ъ i ь супалі ў адным гуку, у той час як ва ўсходнеславянскіх мовах ъ даў о (параўн. руск. подошва, укр. пидошва). Перады (пярадэ) толькі мн. Верхняя частка бота па даўжыні падноска. Пярадэ моцныя задаліся, двойі падноскаў знасілі. Дзяр. — Руск. переда, укр. переди, передки. Перады — лексікалізаваная форма множнага ліку ад перад (пярэдняя частка бота). Усцёлька (усьцелька) ж. Раменная ўкладка ў абутку. Як папахадзіў па вадзе, то ўся усьцелька згніла ў боці. Пл. Усцелька —»сцелька', Мает., Слон., Бераст. (П. С.), Ваўк. (Сцяшк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 177  ▶