Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Утворана апоркІ ад айароць 'адрэзаць халявы': апор-к-і. Неданоскі (ніданоскі) толькі мн. Стары, зношаны абутак. Хай сам ніданоскі носіць, а я сабе новыя боты спраўлю. Гр. Франак аддаў свае неданоскі. Гэта, казаў, яго лепшыя боты (A. Бажко. Карвіга). Неданоскі — обноски (БРС-62). — Руск. обноски, укр. обноски, недоноски. Утворана слова неданоскі ад неданасіць: неданос-кі, параўн. аднаструктурныя: недатопкі (КСЧ), недаходкі, Малар. (МДСБМ). Абора ж. устар. Звітая з канапель вяровачка падвязваць лапці (хадакі). Як хадак, то абораю прывязвалі да нагі. Ст. C. Абора — (веревка у лаптей) обора (БРС62). А. Праабражэнскі адносіць слова абора да * об-вора, перагаласоўка да вереть, параўн. літоўск. apivara — абора' (ЭСРЯ, I, 630). Такім чынам, абора таго кораня, што i вароты. Літаральнае значэнне — 'тое, чым абварочваюць' (абвіваюць нагу). Абцас (апцас i апчас, апсац) м. Апцасы пакрывіла ў туфлях, па камёні ходзячы. Кр. Апчасы падбіў у ботах. Ст. С. Апсац болъш зношваецца ззаду. Едн. Абцас — коблук (РБС-53, БРС-62). — Польск. obcas — 'абдас, каблук'. Я. Карскі разглядае гэта слова як запазычанне з нямецк. Absatz (праз польскае пасрэдніцтва). У гаворкі слова трапіла, відаць, непасрэдна з нямецкай мовы, на што паказвае форма абсац, якая поўнасцю адпавядае першакрыніцы: нямецк. Absatz
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 177  ▶