Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Сандаля (БРС-62), сандалія (РБС-53). — Руск. сандалия, укр. сандаля, сандалія, польск. sandał — тс.. Запазычанне (відаць, праз польскае пасрэдніцтва) з італ. мовы, дзе sandala з лац. sandalium (КЭСРЯ, 295). А. Праабражэнскі бачыць тут грэчаскае словаперсідск. sandał— 'чаравік, хадак, туфель' (ЭСРЯ, П, 249). Дзеравяшкі, адз. дзеравяшка ж. У вайну самыя рабілі сабе дзяравяшкі на ногі. Гр. Дзеравяшкі (БРС-62) i дзеравячкі (РБС53). — Руск. деревяшки — 'абутак на драўлянай падэшве'; укр. дерев*янка— тс. Запазычанне з рускай мовы, дзе деревяшки ад дерево. Уступкі, адз. уступак м. Хатні абутак — тапкі ca скуры ці лямцу. На двор, дзеткі, ні хадзі ў уступках, бо там макро i гразі нанясеш у хату на падлогу. Зл. Хоць боты абую, а то я на ногі ўступкі ўссунуць забылася (К. Чорны. Раманы i аповесці, 1951, стар. 344). Утворана слова ад уступіцца: уступ-кі, параўн. стараруск. вьступни61 — тс. Апоркі, адз. апорак м. Старыя боты з адрэзанымі халявамі. От, кала дому i ў апорках прасовалася дзень. Вар. Апоркі — 'старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі', Чырв. (Бір.), Віц. (ВКС), Карэл. (Мат., 151). Апоркі — опорки (БРС-62). 61 И. С. В а X р о с. Наименования обуви в русском языке, стр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

слова<персідск, устўпкі
3 👁
 ◀  / 177  ▶