ладыя i ні ведаюць, што гэта такоё — лапці. Bap. Агульнаславянскае слова, паходзіць ад лапа нага': лап-аць. Абутак атрымаў назву ад часткі цела, на якую ён быў падобны60. У сучасных гаворках слова лапці часцей скарыстоўваюцца як непахвальнае ў адносінах да непрыгоднага ці нязграбнага абутку. Вятроўкі, адз. вятроўка ж., устар. Басаножкі. Яг гарачд, то добро i ў вятроўках. Св. Вятроўкі — басаножкі', Слон., Мает., Бераст. (П. С.), Ваўк. (Сцяшк.), — Польск (дыял.) wiatrówki (Kwest). Паходзіць слова ад вецер: вятр-оўкі. Літаральнае значэнне слова вятроўкі — 'абутак з дзіркамі для ветру'. Басаножкі (басаношкі), адз. басаножак м. Белыя басаношкі хутко пэцкаюцца. Кр. Слова бытуе ва ўсходнеславянскіх i польскай мовах. Паходзіць ад босая нага: баса-ножкі. У гаворкі слова прыйшло з літаратурнай мовы. Цяпер яно пераважае над словам вятроўкі. Туфлі, адз. туфель (туфялъ) м. У нас заўсюды туфлі кажуць, а рускія называлі ішчэ i паўбацінкі. Гр. — Руск. туфля, укр. туфля, польск. pantofel. Запазычанне з галандск. мовы; галандск. tuffelгрэч. pantofella — 'сандалі на коркавай падэшве' (КЭСРЯ, 344). Сандалі, адз. сандаль м. От, як старому пры хаці дэбаць, то i ў сандалях добро. Пл. 60 И. С. В а X р о с. Наименования обуви в русском языке, стр
Дадатковыя словы
tuffel<грэч, тўфлі
3 👁