Сандаля (БРС-62), сандалія (РБС-53).
— Руск. сандалия, укр. сандаля, сандалія, польск. sandał — тс..
Запазычанне (відаць, праз польскае пасрэдніцтва) з італ. мовы, дзе sandala з лац. sandalium (КЭСРЯ, 295). А. Праабражэнскі бачыць тут грэчаскае слова<персідск. sandal — 'чаравік, хадак, туфель' (ЭСРЯ, II, 249).
Дзеравяшкі, адз. дзеравяшка ж. У вайну самыя рабілі сабе дзяравяшкі на ногі. Гр.
Дзеравяшкі (БРС-62) і дзеравячкі (РБС-53).
— Руск. деревяшки — 'абутак на драўлянай падэшве'; укр. дерев'янка — тс.
Запазычанне з рускай мовы, дзе деревяшки ад дерево.
Уступкі, адз. уступак м. Хатні абутак — тапкі са скуры ці лямцу. На двор, дзеткі, ні хадзі ў уступках, бо там макро і гразі нанясеш у хату на падлогу. Зл. Хоць боты абую, а то я на ногі ўступкі ўссунуць забылася (К. Чорны. Раманы і аповесці, 1951, стар. 344).
Утворана слова ад уступіцца: уступ-кі, параўн. стараруск. вьступни⁶¹ — тс.
Апоркі, адз. апорак м. Старыя боты з адрэзанымі халявамі. От, кала дому і ў апорках прасовалася дзень. Вар.
Апоркі — 'старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі', Чырв. (Бір.), Віц. (ВКС), Карэл. (Мат., 151).
Апоркі — опорки (БРС-62).
⁶¹ И. С. Вахрос. Наименования обуви в русском языке, стр. 75.
113 👁