Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Руск. валенки, укр. валянки, польск. walonki, чэшск. valenky, славацк. valenky— тс. Слова ўтворана ад валены (валяная шэрсць), суфікс — ак(-к-і), валены ад валяць — 'рабіць войлакі', параўн. валенка, валенка — 'валеная суконная шапка, капялюш' (СРНГ, 111,25). Аўтары «Этимологического словаря русского языка» (т. I, вып. 3, М., 1968, стр. 10) лічаць, што з рускай мовы слова валенки перайшло ва ўсе славянскія мовы. Войлакі, адз. войлак м. 1. рэдк. Валёнкі. Даўней у сё казалі войлакі, а тагды ўжэ сталі — валянкі. Ст. С. 2. Зімовыя боты з лямцу. Войлакі i мяхкія, i цёплыя —* само насіць старым. Гр. А. Праабражэнскі адзначае гэта слова ва ўсіх усходнеславянскіх i польскай мовах i лічыць яго запазычаным з цюркск. моў: татарск. ojlik, oilik — покрыва' (ЭСРЯ, I, 90). У польскай мове wojłok з рускай (Брукн., 629). Абутак атрымаў сваю назву ад матэрыялу, параўн.: укр. повстяк — ад поесть шэрсць'. Чараві'кі, адз. чаравік м. Скураны абутак з невялікімі халяўкамі, якія закрываюць шчыкалаткі. У сяле спрытней у чаравіках, як у сандалях ці туфлях. Кр. Чаравікі добрыя мая. Гр. Чаравікі — 'ботинки, башмаки, штиблеты' (БРС-62). — Руск. черевик — "женский узконосый сапог на высоком каблуке", стараруск. черевьи— 'боты, чаравікі' (Срази., III, 1500); укр. черевики — чаравікі', польск. trzewik — тс
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 177  ▶