ральнае значэнне — 'абутак на снег' (першы, мокры), параўн. славацк. snehovky — 'боцікі'.
Калошы, адз. калош м. Неглыбокі гумовы абутак на ніжнюю частку валёнкаў (ботаў, чаравікаў), каб захаваць іх ад сырасці. Як грась, то дзе ты бяс калошаў пойдзяш у валянках? Кр.
Калошы — 'галёшы', Маст., Ваўк., Слон., Бераст. (П. С.), Пруж. (ХДБ, 289); калошы — "белые портянки, которыми женщины обматывали ноги" (КСЧ).
Галёшы — калошы (РБС-53, БРС-62).
— Руск. калоша, укр. калоша, польск. kałosz, чэшск. kaloše — 'галёш'.
У гаворкі слова калошы (калош) прыйшло з польскай мовы; польск. kałosz з нямец. Kalosche — 'галёш'<франц. galoche — 'галёш' (скураны) (Сл., II, 31) (лац. calopedia, грэч. kalopodion — 'драўляны башмак' (КЭСРЯ, 139; ЭСРЯ, I, 287).
Валенкі (валянкі), адз. валенак м. Зімовыя боты з валенай воўны, валёнкі. Панясу на зіму валянкі зьбіць у Дзярэчын. Гр.
Валенкі — 'валёнкі', Маст., Ваўк., Слон. (П. С.), Малар., Радун., Навагр. (МДСБМ), Ваўк. (Сцяшк.), Гарадз. (ХБД, 23), Любч. (ХБД, 229), Пруж. (ХБД, 389); валінцы — 'валёнкі', Віц. (Нікіф.); валенки, валенкы, валёнки — тс. (ЛП, 283); валюшы — 'валёнкі', Віц. (ВКС); валёнкі, Чэрв. (КСЧ); валенкі — 'валёнкі' — А. Васілевіч (Шляхі-дарогі, 318, 366).
Валёнкі — валенки (БРС-62, РБС-53).
83 👁