— Руск. боты — 'высокія галёшы', дыял. боты — "сапоги, баталы" (Даль, I, 120), боты — "большие сапоги" (ЭСРЯ, I, 39); укр. боти — 'галёшы', польск. buty — боты, чэшск. bota — 'боты, чаравікі, башмакі', boty — 'абутак'.
А. Праабражэнскі адносіць слова боты да запазычанняў з французскай мовы: botte, botine, botte — forte — 'бот са стаячай халявай' (ЭСРЯ, I, 39). А. Брукнер пярэчыць такой думцы; на яго погляд, з французскай паходзіць толькі бацінкі, а боты з лац. botta, на што паказвае форма жаночага роду bota ў чэшскай мове; з польскай мовы слова buty (а з XVI ст. boty) пранікла ва ўсходнеславянскія. А. С. Вахрос таксама сцвярджае, што слова боты ва ўсходнеславянскіх мовах — з польскай 59.
Гумовыя боты. Калёшы з высокімі халявамі. Як макро, добро і ў гумовых ботах: вады ні баяцца яны. Гр.
Снягоўцы (сьнягоўцы), адз. сняговец (сьняговяц) м. Жаночыя галёшы (з халяўкамі), якія надзяваюцца на туфлі. На восянь і весну, як граско, само сьнягоўцы патрэбны дзяўчатам. Зл.
Снягоўцы — 'жаночыя гумовыя боцікі', Слон., Ваўк., Маст., Навагр., Гродз., Лід. (П. С.).
Слова запазычана з польскай мовы, дзе śniegówce — 'боцікі' — ад śnieg — 'снег'. Літа-
59 А. С. Вахрос. Наименования обуви в русском языке. I. Древнейшие наименования, до петровской эпохи. Хельсинки, 1959, стр. 73.
76 👁