Старонка 148
◀ / 177 ▶
НАЗВЫ АБУТКУ, ЯГО ЧАСТАК І ПРАДМЕТАЎ АБУВАННЯ Вобуй м. Абутак. Вобую гэтаго дахалеры мая, а ходзіць за каравамі босы! Ст. С. Вобуй — 'абутак', Маст., Слон. (П. С.), Ваўк. (ХБД, 150); вобуй, обуй, обуў — тс. (ЛП, 300); вобуў і вобуцця — тс., Мсцісл. (Юрч.). А пад піск той сярод хаты дык аж стогнуць, бы аруць, скачуць хлопцы і дзяўчаты — вобуй бацькаўскі дзяруць (К. Крапіва, Зб. тв., т. І, 34). Спарадычна, як стылізацыя пад літаратурную мову, сустракаецца і слова абутак. Кажа, абутку німа, а ў самого боты, чаравікі навюттанькія. Зл. — Руск. обувь, дыял. — обуй (Васняцоў); укр. взуття, стар. обувья — 'абутак', стараруск. обувь, обутие; старасл. обувь, обувение, обушта — 'абутак', чэшск. obuv, славацк. obutva, польск. obuw, obutek. Слова ўтворана суфіксальным спосабам ад обути, якое паходзіць ад *uti — 'надзяваць абутак' (параўн. латышск. aut — 'надзяваць абутак'), корань той, што і ў слове ануча, разуць (КЭСРЯ, 227). Боты, адз. бот м. Скураны абутак з высокімі халявамі. Як вясною, то і ў чаравіках ні кепско, а зімою ў ботах ці валянках. Зл. Боты: 1) высокія галёшы; 2) абутак з высокімі халявамі (БРС-62, РБС-53).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 177 ▶