— Руск. валенки, укр. валянки, польск. walonki, чэшск. valenky, славацк. válenky — тс.
Слова ўтворана ад валены (валяная шэрсць), суфікс — ак(-к-і), валены ад валяць — 'рабіць войлакі', параўн. валенка, валёнка — 'валеная суконная шапка, капялюш' (СРНГ, III, 25).
Аўтары «Этимологического словаря русского языка» (т. I, вып. 3, М., 1968, стр. 10) лічаць, што з рускай мовы слова валенки перайшло ва ўсе славянскія мовы.
Войлакі, адз. войлак м. 1. рэдк. Валёнкі. Даўней усё казалі войлакі, а тагды ўжэ сталі — валянкі. Ст. С. 2. Зімовыя боты з лямцу. Войлакі і мяхкія, і цёплыя — само насіць старым. Гр.
А. Праабражэнскі адзначае гэта слова ва ўсіх усходнеславянскіх і польскай мовах і лічыць яго запазычаным з цюркск. моў: татарск. ojlik, oilik — 'покрыва' (ЭСРЯ, I, 90). У польскай мове wojłok з рускай (Брукн., 629).
Абутак атрымаў сваю назву ад матэрыялу, параўн.: укр. повстяк — ад повсть 'шэрсць'.
Чаравікі, адз. чаравік м. Скураны абутак з невялікімі халяўкамі, якія закрываюць шчыкалаткі. У сяле спрытней у чаравіках, як у сандалях ці туфлях. Кр. Чаравікі добрыя мая. Гр.
Чаравікі — 'ботинки, башмаки, штиблеты' (БРС-62).
— Руск. черевик — "женский узконосый сапог на высоком каблуке", стараруск. черевьи — 'боты, чаравікі' (Сразн., III, 1500); укр. черевики — 'чаравікі', польск. trzewik — тс.;
82 👁