Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Руск. боты — 'высокія галёшы', дыял. боты — "сапоги, баталы" (Даль, I, 120), боты— "большие сапоги" (ЭСРЯ, I, 39); укр. боти — галёшы', польск. buty — боты, чэшск. bota — 'боты, чаравікі, башмакі', boty — 'абутак\ А. Праабражэнскі адносіць слова боты да запазычанняў з французскай мовы: botte, boйпе, botte — forte - а 'бот са стаячай халявай' (ЭСРЯ, I, 39). А. Брукнер пярэчыць такой думцы; на яго погляд, з французскай паходзіць толькі бацінкі, а боты з лац. botta, на што паказвае форма жаночага роду bota у чэшскай мове; з польскай мовы слова buty (а з XVI ст. boty) пранікла ва ўсходнеславянскія. А. С. Вахрос таксама сцвярджае, што слова боты ва ўсходнеславянскіх мовах — з польскай 59. Гумовыя боты. Калёшы з высокімі халявамі. Як макро, добро i ў гумовых ботах: вады ні баяцца яны. Гр. Снягоўцы (сьнягоўцы), адз. сняговец (сьняговяц) м. Жаночыя галёшы (з халяўкамі), якія надзяваюцца на туфлі. На восянь i весну, як граско, само сьнягоўцы патрэбны дзяўчатам. Зл. Снягоўцы — 'жаночыя гумовыя боцікі', Слон., Ваўк., Мает., Навагр., Гродз., Лід. (П.С.). Слова запазычана з польскай мовы, дзе śniegowce — боцікі' — ад śnieg — снег'. Літа59 А. С. Ва х р о с. Наименования обуви в русском языке. I. Древнейшие наименования, до петровской эпохи. Хельсинки, 1959, стр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 177  ▶