Пярсцёнак м. Як на левуй руццэ пярсцёнак носіць дзеўка — ні замужам, як на правуй — замужам. Гр.
— Руск. перстень, памянш. перстенок; укр. перстень, памянш. перстеник, польск. pierścień, pierścionek, старасл. пръстень, славенск. prsten, балг. прьстень, чэшск. prsten, палабск. pârstén.
Пясцёнак — памяншальнае ўтварэнне ад персцень, якое ад перст — 'палец'.
Пацеркі (пацяркі) адз. пацерка ж. І даўней і цяперака ўсё пацяркі на шыю вешаюць, кажуць, так харашэй. Кр.
Слова бытуе ў беларускай, польскай і чэшскай мовах. У польскай мове pacierki з X—XI стст. А. Брукнер лічыць, што гэта слова ў польскую мову прыйшло з чэшскай; упрыгожанне атрымала, на яго думку, сваю назву ад малітвы ў лацінскай мове Pater (Брукн., 390).
У беларускай мове пацеркі, відаць, з польскай.
Завушніцы. Цяперака найбольш арцісткі носяць завушніцы, а бало і старыя жанке насілі, бо вушы тагды ні баляць. Гр.
— Укр. (дыял.) завушниця, заушниця — 'завушніцы' (ЛАУГ, II, карта 163), польск. zausznica, славацк. і с.-х. zaušnica — тс. У іншых славянскіх мовах гэта слова бытуе толькі са значэннем хваробы (свінка). У народзе кажуць, што нашэнне завушніцаў засцерагае ад хваробы — завушніцы. Відаць, упрыгожанне атрымала сваю назву ад хваробы, апошняя ад за вушамі. Утварэнне: за-вуш-ніц-ы.
77 👁