Старонка 144
◀ / 177 ▶
Рушнік м. Нешырокі доўгі кусок тканіны, якім выціраюць рукі (посуд і інш.). Рукі добро ні вымыя мурзач гэты і ўсю грась на рушнік садзіць. Св. Даматканы з упрыгожаннямі ручнік, які вешаюць на партрэты, абразы. Кап харашэй было, рушніке на абразох вешаюць. Дзяр. Рушнік — тс., Маст., Ваўк., Бераст., Слон. (П. С.), у паўднёва-беларускіх гаворках (Мацк., МДК, 75), Чырв. (Бір.), Случ. (Серж.), Чэрв. (КСЧ); рушник (СБН); рушник, рушнык, ручнык — 'ручнік' (ЛП, 311). Яна падняла ў кошыку рушнік. (К. Чорны, Раманы і аповесці, 1951, стар. 207). У форме рушнік яго ўжываюць многія беларускія пісьменнікі (КТСБМ). Ручнік — полотенце; рушник (БРС-62). — Руск. рушник—'ручнік' (Даль, IV, 116), укр. рушник — 'ручнік', дыял. ручник (ЛАУГ, карта 58), польск. ręcznik, чэшск. ručnik. Утворана слова рушнік ад рука: руч-нік (<рук-ьн-ик), зычны ш на месцы ч, як і ў словах яешня (<яечня), смашны (<смачны). Антуляжы толькі мн. Карункі. Настольніцу з антуляжамі заслала на стол, як на сьвято. Гр. Антуляжы — 'карункі', Маст., Ваўк., Слон. (П. С.); анталяжы — тс. Чэрв. (КСЧ). Гэта слова ўжываюць і беларускія пісьменнікі: анталяжы — Ц. Гартны (Сокі цаліны, т. II, 102), анталяжыны — Я. Колас (Зб. тв., 1951, т. III, 456) і іншыя (КТСБМ). Слова антуляжы запазычана з польскай мовы, дзе яно з франц. entoilage (Карл., I, 41).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 177 ▶