НАЗВЫ СТАЛОВАЙ БЯЛІЗНЫ
І НЕКАТОРЫХ ПРАДМЕТАЎ УПРЫГОЖАННЯ
Настольніца ж. Абрус. Настольніцу накінь на стол, хай мухі ні поўзаюць. Ст. С. Харошу настольніцу с кутасамі купіла ў лаўцы. Гр.
Настольніца — 'абрус', Пруж. (Зян.); настольнік — 'абрус', Дошк. (Мат., 76), Чырв. (Бір.). Паводле ДАБМ (карта 325), слова настольніца пашырана на поўдні Гродзеншчыны, поўначы і ўсходзе Брэстчыны. Настольница, настольник, настульник — 'абрус' (ЛП, 298).
Настольнік і настольніца — скатерть (БРС-62).
— Руск. (дыял.) настольник, настольница — 'скатерть' (Даль, II, 476), укр. (дыял.) столувка, столивка, стулник (ЛАУГ, карта 59).
Утворана слова настольніца ад стол: настоль-ніца. Літаральнае значэнне — 'тое, што пакрывае стол'.
Цырата ж. Як стол накрыяш цыратаю, то лёхко мыць, праціраць яго. Вар.
Цырата — клеёнка (РБС-53, БРС-62).
— Укр. (заходняе) церата — 'цырата', польск. cerata — тс.
Слова цырата прыйшло з польскай мовы, дзе cerata з італ. cerroto — 'наваскаваны'. (Брукн., 58).
75 👁