Пярсцёнак м. Як на левуй руццэ пярсцёнак носіць дзеўка — ні замужам, як на правуй — замужам. Гр. — Руск. перстень, памянш. перстенок\ укр. перстень, памянш. перстеник, польск. pierścień, pierścionek, старасл. пръстень, славенск. prs/en, балг. прьстень, чэшск. prsten, палабск. par sten. Пясцёнак — памяншальнае ўтварэнне ад персцень, якое ад перст — палец'. Пацеркі (пацяркі) адз. пацерка ж. / давней i цяперака ўсё пацяркі на шыю вешаюць, кажуць, так харашэй. Кр. Слова бытуе ў беларускай, польскай i чэшскай мовах. У польскай мове pacierki з X— XI стст. А. Брукнер лічыць, што гэта слова ў польскую мову прыйшло з чэшскай; упрыгожанне атрымала, на яго думку, сваю назву ад малітвы ў лацінскай мове Pater (Брукн., 390). У беларускай мове пацеркі, відаць, з польскай. Завушнщы. Цяперака найболыи арцісткі носяць завушнщы, а бало i старыя жанке насілі, бо вушы тагды ні баляць. Гр. — Укр. (дыял.) завушниця, заушниця — завушніцы' (ЛАУГ, II, карта 163), польск. zausznica, славацк. i с.-х. zaušnica — тс. У іншых славянскіх мовах гэта слова бытуе толькі са значэннем хваробы (свінка). У народзе кажуць, што нашэнне завушніцаў засцерагае ад хваробы — завушніцы. Відаць, упрыгожанне атрымала сваю назву ад хваробы, апошняя ад за вушамі. Утварэнне: за-вуш-ніц-ы
Дадатковыя словы
prsіen
4 👁