Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Рушнік м. 1. Нешырокі доўгі кусок тканіны, якім выціраюць рукі (посуд i інш.). Рукі добро ні вымыя мурзач гэты i ўсю грась на рушнік садзіць. Св. 2. Даматканы з упрыгожаннямі ручнік, які вешаюць на партрэты, абразы. Кап харашэй было, рушніке на абразох вешаюць. Дзяр. Рушнік — тс., Маст., Ваўк., Бераст., Слон. (П. С.), у паўднёва-беларускіх гаворках (Мацк., МДК, 75), Чырв. (Бір.), Случ. (Серж.), Чэрв. (КСЧ); рушник (СБН); рушник, рушнык, ручнык — ручнік' (ЛП, 311). Яна падняла ў кошыку рушнік. (K. Чорны, Раманы i аповесці, 1951, стар. 207). У форме рушнік яго ўжываюць многія беларускія пісьменнікі (КТСБМ). Ручнік — полотенце; рушник (БРС-62). — Руск. рушник—ручнік' (Даль, IV, 116), укр. рушник — ручнік', дыял. ручник (ЛАУГ, карта 58), польск. ręcznik, чэшск. ručnik. Утворана слова рушнік ад рука: руч-нік (рук-ьн-ик), зычны ш на месцы ч, як i ў словах яешня (яечня), смашны ( смачны). Антуляжы толькі мн. Карункі. Настольніцу з антуляжамі заслала на стол, як на съвято. Гр. Антуляжы — карункі', Маст., Ваўк., Слон. (П. С.); анталяжы — тс. Чэрв. (КСЧ). Гэта слова ўжываюдь i беларускія пісьменнікі: анталяжы — Ц. Гартны (Сокі цаліны, т. II, 102), анталяжыны — Я. Колас (36. тв., 1951, т. III, 456) i іншыя (КТСБМ). Слова антуляжы запазычана з польскай мовы, дзе яно з франц. entoilage (Карл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 177  ▶