Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
НАЗВЫ СТАЛОВАй БЯЛІЗНЫ I НЕКАТОРЫХ ПРАДМЕТАУ УПРЫГОЖАННЯ Настольніца ж. Абрус. Настольніцу накінь на стол, хай мухі ні поўзаюць. Ст. C. Харошу настольніцу c кутасамі купіла ў лаўцы. Гр. Настольніца — абрус', Пруж. (Зян.); настольнік — абрус', Дошк. (Мат., 76), Чырв. (Бір.). Паводле ДАБМ (карта 325), слова настольніца пашырана на поўдні Гродзеншчыны, поўначы i ўсходзе Брэстчыны. Настольница, настольник, настульник — абрус' (ЛП, 298). Настольнік i настольніца — скатерть (БРС-62). — Руск. (дыял.) настольник, настольница — скатерть' (Даль, II, 476), укр. (дыял.) столувка, столивка, стулник (ЛАУГ, карта 59). Утворана слова настольніца ад стол: настоль-ніца. Літаральнае значэнне — 'тое, што пакрывае стол'. Цырата ж. Як стол накрыяш цыратаю, то лёхко мыць, праціраць яго. Bap. Цырата — клеёнка (РБС-53, БРС-62). — Укр. (заходняе) церата — цырата', польск. cerata — тс. Слова цырата прыйшло з польскай мовы, дзе cerata з італ. cerroto — наваскаваны'. (Брукн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

настольнй, настольнйк, настольнйца, настульнйк
4 👁
 ◀  / 177  ▶