Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
i заходнеславянскіх мовах), апошняе з германскіх моў: шведск. smaka, дацк. smage, сярздненіжненямецк. smak—'смак, пах' (ЭСРЯ, 11,334). Прысмакі толькі мн. 1. Прыправы. / бяс прысмакаў зьзясі, ні велькі пан! Kp. 2. Toe, што i смакі (гл.). На прысмакі ласыя ўсе сабакі. Гр. Прысмакі — сласти" (КСЧ), "все дополнения, от которых кушанье становится вкуснее и питательнее" (Нікіф.). Прысмакі — лакомство (РБС-53); прысмакі: 1) лакомство; сласти; разносолы; 2) приправа (БРС-62). — Руск. (дыял.) присмак — прысмак'; присмачка — прысмакі' (Даль, III, 442), укр. присмака — прыправа'. * Утворана слова ад смак (i): пры-смак(і). Шчолак м. Рэдкая частка варыва. Шчолак сам зьзеў, а гушчу мне аддае. Гр. Шчолак — тс., Мает. Слон., Ваўк. (П. С.), Радун. (МДСБМ); шчолак — 'расол з агародніны', Віц. (ВКС). Шчолак — абл. луг' (БРС-62). — Руск. щелок — 'луг, усякі раствор у вадзе шчолачаў ці едкай солі'. Магчыма, што слова шчолак прыйшло ў гаворкі з рускай мовы. Развіццё значэння магло ісці наступным шляхам: шчолак (луг) вадкасць, якую зліваюць ca стравы рэдкая частка варыва. Аўтары КЭСРЯ (стар. 386) адносяць щелок да суфіксальнага ўтварэння ад таго кораня, што i стараскандынаўскае skola —- праць' (бялізну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 177  ▶