Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
пахлёбка прыйшло ў гаворкі з рускай мовы, дзе яно мае сваё пэўнае значэнне i выступав як нейтральнае. Нёсмаш ж. Нясмачная яда (страва). Хто гэто хоча несмаш есьці, yce смакоў шукаюць. Гр. Утворана слова несмаш бязафіксным спосабам ад нясмашны (нясмачны): несмаш(ны). Параўн. несмак — безвкусие" (Грынч., II, 558) ці аднаструктурныя неруш, неслух. Нёдасаль ж. Недастаткова пасоленая (менш, як трэба) ежа. Нісмашна капуста, нека недасаль. Гр. У беларускай, рускай i ўкраінскай літаратурных мовах бытуе недасол ca значэннем недастатковай салёнасці, слабога засолу. Паходзіць недасаль ад недасаліць, утворана бязафіксным спосабам: недасал-іць — недасаль, параўн. аднаструктурныя неруш, несмаш (гл.). Смакі толькі мн. Смачная ежа, ласункі, прысмакі. Выкарыстоўваецца часцей як дакорлівае, калі хочуць папракнуць у пераборцы пры ядзе, выбары смачных страў. Hi есьць, што падасі, a ўсё смакоў шукая. Св. Смакі — тс., Маст., Ваўк., Слон. (П. C.), смак — "особый вареный состав, очень пахучий для начинки колбас" (БС). У старабеларускай мове смака мела значэнне вкушения" 9. Смакі — лексікалізаваная форма множнага ліку ад смак (бытуе ва ўсходнеславянскіх 9 Гл.: М. Р. Су дні к. Да гісторыі беларускай лексікаграфіі (XV—XVI стст.). Канд. дыс. Мінск, 1953, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

безвкусйе
7 👁
 ◀  / 177  ▶