Старонка 138
◀ / 177 ▶
Пярына ж. Пярынаю мало хто ў сяле акрываяцца, усё боляй мяшчаня. Гр. Помнікі ўсходнеславянскай пісьменнасці адзначаюць гэта слова з XII ст. Бытуе яно ва ўсіх усходнеславянскіх, польскай, балгарскай, чэшскай мовах. Утворана ад пяро : пяр-ына, параўн. аднаструктурнае аўчына. Капа ж. У крамі капу на пасьцель купілі. Хай харашэй будзя. Дзяр. У беларускую народнадыялектную і літаратурную мову слова прыйшло з польскай: kapa мае 14 значэнняў (Карл., II, 238—239), паходзіць з лац. cap(p)a → 'галаўны ўбор, плашч з капюшонам' (Сл., I, 49—50). Посцілка (посьцілка) ж. рэдк. Кужэльная саматканая прасціна. Самыя сьпімо бяс посьцілкі, радзюшку падаслаўшы, а госьцю — посьцілку. Кр. Слова бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах, утворана ад пасцілаць : пасцілка>посцілка (як і подвязка, завязка і г. д.). Простыня ж. Прасціна фабрычнага вырабу. Вучыцялю простыні мыя Гандзя. Вальк. Просцинь, простынь, простыня — тс. (ЛП, 309). Прасціна, прасцірадла — простыня (БРС-62). — Руск. простыня, укр. простиня, простирало, польск. prześcieradło — 'прасціна'. Ва ўсходнеславянскай мове слова фіксуецца ў помніках з XI ст. са значэннем 'прастата'. У помніках XV ст. яно выступе са значэннем 'адзенне'. Улічваючы гэта, А. Праабражэнскі адносіць прастыня да просты (прост-ыня);
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 177 ▶