А. Брукнер адзначае гэта слова ў сербскай і балгарскай мовах, дзе яно мае больш шырокае значэнне—і 'хата, завешаная дыванамі',— і адносіць слова да турэцк. diwan<персідск. diwan (Брукн., 107).
Коц м. Шарсцяная коўдра. Коц і лёгкі і цёплы, натто выгода йім акрываццa. Гр. Слова коц пашырана на ўсёй тэрыторыі былой Заходняй Беларусі, яго адзначаюць Я. Карскі і І. Насовіч.
Коц — "байковое одеяло" (ЛП, 294).
У гаворкі слова трапіла з польскай мовы, дзе koc з нямецк. Kotze — 'коўдра' (Сл., II, 309).
Адзіядла (адзіядло) н. 1. Байкавая коўдра. 2. Ватовая коўдра. Як халадней у хаці — ватнім адзіядлам акрываямсё, а як цяплей — байкавым. Гр.
Одияло: 1) одеяло; 2) ватное одеяло (ЛП, 300).
— Руск. одеяло, укр. одіяло (паралельна з ковдра, укривало).
Слова прыйшло ў гаворкі з рускай мовы, спалучэнне дл узнікла па аналогіі з этымалагічна правільнымі выпадкамі (кавадла, прасціpäдла, павідла), параўн. тачыдло, матавідло замест тачыла, матавіла.
Адзіялка (адзіялко) і н. Дзіцячая коўдра. Як зімою, то адзіялкам укручваям дзіця, як на двор выносімо. Ст. С.
— Руск. одеяльце, укр. одіяльце.
Адзіялка — памяншальнае ўтварэнне ад адзіядла, гук д пры збегу зычных выпаў: адзіядлка>адзіялка.
75 👁