першапачатковае значэнне—'простае, нясшытае адзенне' (ЭСРЯ, II, 135, КЭСРЯ, 273).
У гаворкі слова прыйшло з рускай мовы і ўспрымаецца як новае.
Пялюшка ж. Дзіцячая прасцінка, пялёнка, Спаві дзіця ў новыя пялюшкі. Гр.
Пялюшка — 'пялёнка', Слон., Маст., Ваўк. (П. С.), Малар. (МДСБМ).
Возьми жа моё дитяточко... Сповей яго в пелюшечки (П. Бессонов. Белорусские песни. М., 1874, стр. 4). Ці яго ў полачкі спавіці, ці яго ў люлечку ўлажыці (І. Шамякін. Выгнанне блудніцы).
Пялюшка — пеленка (ПРБС-24); пялёнка і абл. полка, пялюшкі—пеленки (БРС-62).
— Руск. пеленка, дыял. пелька — 'пялёнка' (ЭСРЯ, II, 33—34), пелька — 'частка кашулі ці іншай адзежы'55; укр. пелюшка — 'пялёнка', польск. pielucha, pieluszka — тс., чэшск. peluch — 'бярлог', plena—'пялёнка'; балг. пелена — тс., в.-л. pjeluch — тс.
А. Праабражэнскі этымалогію слова лічыць няяснай. Як паказвае матэрыял славянскіх моў, пялюшка — суфіксальнае ўтварэнне (суфікс -юшк-а з ух+ьк-а) ад асновы пел-(пял-); корань той, што і ў літоўск. plenė — 'скура, плеўка'.
Подушка ж. Падушка. Вельку подушку напхала с таго пер'я. Кр.
Подушка, падушка — тс. (ЛП, 306).
— Руск. подушка, укр. подушка, стар. і дыял. подушка (ЛАУГ, II, карта 157), чэшск.
55 П. Ф. Филин. Проект словаря русских народных говоров. М., 1961, стр. 178.
77 👁