Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Пярьша ж. Пярынаю мало хто ў сяле акрываяцца, усё боляй мяшчаня. Гр. Помнікі ўсходнеславянскай пісьменнасці адзначаюць гэта слова з XII ст. Бытуе яно ва ўсіх усходнеславянскіх, польскай, балгарскай, чэшскай мовах. Утворана ад пяро: пяр-ына, параўн. аднаструктурнае аўчына. Капа ж. У крамі капу на пасьцель купілі. Хай харашэй будзя. Дзяр. У беларускую народнадыялектную i літаратурную мову слова прыйшло з польскай: kapa мае 14 значэнняў (Карл., II, 238—239), паходзіць з лац. сар(р)а —а 'галаўны ўбор, плашч з капюшонам' (Сл., I, 49—50). Посцілка (посьцілка) ж. рэдк. Кужэльная саматканая прасціна. Самыя сьпімо бяс посъцілкі, радзюшку падаслаўшы, а госьцю — посьцілку. Кр. Слова бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах, утворана ад пасцілаць: пасцілкапосцілка (як i подвязка, зивязка i г. д.). Простыня ж. Прасціна фабрычнага вырабу. Вучыцялю простыні мыя Гандзя. Вальк. Просцинь, простынь, простыня — тс. (ЛП, 309). Прасціна, прасцірадла — простыня (БРС62). — Руск. простыня, укр. простыня, простирало, польск. prześcieradło — прасціна'. Ва ўсходнеславянскай мове слова фіксуецца ў помніках з XI ст. ca значэннем прастата'. У помніках XV ст. яно выступе ca значэннем адзенне'. Улічваючы гэта, A. Праабражэнскі адносіць прастыня да просты (прост-ыня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зйвязка, пасцілка>посціл
2 👁
 ◀  / 177  ▶