А. Брукнер адзначае гэта слова ў сероскай i балгарскай мовах, дзе яно мае больш шырокае значэнне—i 'хата, завешаная дыванамі',— i адносіць слова да турэцк. £/шшпперсідск. diwati (Брукн., 107). Коц м. Шарсцяная коўдра. Коц i лёгкі i цёплы, натто выгода шм акрывацца. Гр. Слова коц пашырана на ўсёй тэрыторыі былой Заходняй Беларусі, яго адзначаюць Я. Карскі i I. Насовіч. Коц — "байковое одеяло" (ЛП, 294). У гаворкі слова трапіла з польскай мовы, дзе koc з нямецк. Kotze — коўдра' (Сл., II, 309). Адзіядла (адзіядло) н. 1. Байкавая коўдра. 2. Ватовая коўдра. Як халадней у хаці — ватнім адзіядлам акрываямсё, а як цяплей — байкавым. Гр. Одияло: 1) одеяло; 2) ватное одеяло (ЛП, 300). — Руск. одеяло, укр. одіяло (паралельна з ковдра, укрывало). Слова прыйшло ў гаворкі з рускай мовы, спалучэнне дл узнікла па аналоги з этымалагічна правільнымі выпадкамі [кавадла, прасцірадла, павідла), параўн. тачыдло, матавідло замест тачыла, матавіла. Адзіялка (адзіялко) i н. Дзіцячая коўдра. Як зімою, то адзіялкам укручваям дзіця, як на двор выносімо. Ст. C. — Руск. одеяльце, укр. одіяльце. Адзіялка — памяншальнае ўтварэнне ад адзіядла, гук д пры збегу зычных выпаў: адзіядлка адзіялка
Дадатковыя словы
сербскай, шшп<персідск, ішшпперсідск
3 👁