Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
ваямсе йім, згарнуўшы ў дзьве столкі; часам шшываюцъ яго. Ст. C. Радно — 'грубатканая пасцілка', Ваўк. (Сцяшк.); радно — 'від саматканага палатна', Чэрв. (КСЧ), Маладз. (Мат., 104); радно, редно — "полотняная постилка, сшитая из шести полотнищ, двойная" (ЛП, 311). Радно — мешковина, дерюга, рядно (БРС-62). — Руск. рядно —' шырокі мяшок з дзяружнага палатна' (ЭСРЯ, И, 240—241); укр. ряднина, ряднинка — 'радно, радніна', дыял. радно —* 'вялікі мяшок для сечкі' (Лыс., СЛЛ, 47), польск. radno — 'вялікі кусок палатна ў рады з найгоршага валакна' (Карл., V, 463). У старабеларускай мове слова радно мела значэнне 'тоўстае, грубае палатно с канаплянай або льняной пражы' (Хрэст., 498). 3 беларускай мовы слова трапіла ў польскую (Карл., V, 463). Даль i Гараеў звязваюдь слова радно з рэдкі. Больш прыймальнай здаецца нам этымалогія гэтага слова ў Праабражэнскага, які адносіць радно да рад (ЭСРЯ, II, 240—241). Утварэнне: рад-но (як сукно, палатно), літаральнае значэнне — 'тканае ў рады'. Дыван м. Самаробная капа пакрываць ложак, вытканая са стужак старога адзення. Дыванэ ччэм так: па аснові патыкаям усякім старшем, парэзаўшы на стушкі. Гр. Дыван — 'саматканая посцілка', Слон. (МДСБМ). Дыван — ковёр (БРС-62). — Руск. диван — канапа', укр. диван — тс., польск. dywan — 'дыван
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 177  ▶