Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Сукно н. Сукна наткала на пінджаке хлопцам. Вар. Агульнаславянскае слова, ва ўсходнеславянскіх помніках фіксуецца з XII ст. ca значэннем 'кусок сукна пэўнай меры', а з XIII ст.— 'шэрсць, тканіна з шэрсці' (Срази., III, 615). Утворана слова сукно ад сукаць: сук-но (ЭСРЯ, I, 416), параўн. літоўск. saku, sukti — круціць'. Кужаль м. Палатно вышэйшага гатунку— з чэсанага лёну. C кужалю як што найлепшо шыюць. Св. Акрамя тканіны, слова кужаль абазначае i сам чэсаны лён, i пражу з яго. Гр., Зл., Kp. Кужаль: 1) холст (тонкий), 2) лён (очёсанный) (БРС-62). — Руск. (дыял.) кужель (КЯОС, 98), укр. кужіль, польск. kužel, чэшск. kužel, балг. къжел. А. Праабражэнскі адносіць кужаль да таго кораня, што i кудзеля (ЭСРЯ, I, 405). У старабеларускай мове кужаль ужывалася са значэннем 'льняное палатно' (Гарбачэўскі. Слоўнік, стар. 189). Адсюль яно трапіла, відаць, у польскую мову: Карловіч разглядае слова кужаль у польскай мове як запазычанне з беларускай ці ўкраінскай моў. (Карл., II, 653). Спарадычна сустракаецца ў гаворках i састаўная назва — кужэльнае палатно (кужолно палатно), відаць, з мэтай пазбегнуць мнагазначнасці слова кужаль. Кужолнаго палатка пазыч, я свае вытку, то аддам. Гр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кўжаль
1 👁
 ◀  / 177  ▶