Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
НАЗВЫ САМАРОБНАЙ ТКАНІНЫ Палатно н. Льняная тканіна, вырабленая ў дамашніх умовах. Бало за дзень гібу палата вытыкаяш. Зл. Палатно — агульнаславянскае слова, ва ўсходнеславянскіх помніках адзначаецца з XIII ст. Палатно з роЫьпо, якое ад плат-; суфікс -но (-ьно); корань polt мае значэнне 'тое, што складзена'52, індаеўрапейскі корань *pelt— 'складваць, згібаць, скручваць' (ЭСРЯ, II, 97). Плацёнка (плацёнко) н. Тканіна з ільняных i суконных нітак (кужэльная аснова патыкаецца суконнымі ніткамі). C плаценка шыям спаніцэ i верхнія ганавіцы. Kp. — Укр. полотенко, руск. (дыял.) платёнко — адзенне' (Даль, III, 121), польск. płócienko: 1) палатно, 2) палатно з каляровых Hiтак, якое ідзе на жаночае ўоранне (Карл., IV, 266). Слова прыйшло ў гаворкі, відаць, з польскай мовы, на што паказвае семантычная блізкасць plócienko i плаценко, арэал апошняга ў беларускіх народных гаворках i няпоўнагалосная форма (плаценка замест усходнеславянск. палаценка). 52 A. M. С e л и щ e в. Славянское языкознание, т. I. M, 1941, стр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўбранне
1 👁
 ◀  / 177  ▶