Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
A. Праабражэнскі адносіць слова да таго кораня, што i ў словах пруг, пружина, запрагаць (ЭСРЯ, И, 137). Папружка ж. Слова бытуе з тым значэннем, што i папруга, хоць у асобных выпадках захоўвае яшчэ свае ацэначнае адценне. Цяперака i бяс папрушкі ганавіцы носяцъ. Кр. Папружка — памяншальнае ўтварэнне ад папруга, суфікс -к('а). Ацэначнае адценне знікае ў слове папружка, відаць, таму, што тут адбываецца дыферэнцыяцыя значэння: папруга: 1) рэмень i 2) частка вупражы, папружка —-S толькі падпяразка'. Папружачка ж. Памяншальна-ласкальнае ад папружка. Дай хлопцу папружачкі патпяразацца. Яр. Пояс м. 1. Жаночая падпяразка. 2. Спавівач. Пояс выткала дзіця спавіваць. Гр. Агульнаславянскае слова; паходзіць ад поясати — апаясваць', якое з ясати, параўн. усходнесл. ясало — пояс' (ЭСРЯ, И, 120, КЭСРЯ, 265). Разгледзім тут i спецыфічныя назвы дзіцячага пояса, а таксама назву спражкі. Спавівіч (i спавівач) м. Пояс, якім спавіваюць малых дзяцей. Бяс спавівіча ні хоча спаць малое, рукі дастае, вочы трэ. Kp. Спавівачом як спрыціш, то сьпіць (дзіця). Гр. Спавівач i спавівіч — тс. (БРС-62). — Руск. (дыял.) сповивыш —ў свнвальннк' (Даль, IV, 293), укр. сповивач, дыял. повивач, уповивач, повуйник (ЛАУГ, II, карта 154). Утворана слова ад спавіваць: спавів-ач, спавів-іч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

папрўжачка, повйвач, повуйнйк, сповйвач, сповйвыш, уповйвач
2 👁
 ◀  / 177  ▶