Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
БС); мотуз (СБН), мотуз (КСЧ); матузіна— 'асобны матуз', Мсцісл. (Юрч.). Слова сустракаецца ў многіх беларускіх пісьменнікаў (КТСБМ). Матуз: 1) бечёвка, верёвочка; 2) завязки, тесёмки (БРС-62). — Руск. (дыял.) мотоуз — 'шнурок, завязка'; мотузок — 'завязка ў каўняры сарочкі' (Даль, II, 351). Даль разглядае слова як складанае; матуз — ад матаць i вязаць (II, 351). Подвязка (подвяска) ж. Матузок падвязваць панчохі. Панчоха ападая, як подвяска разьвяжацца. Св. Подвязка — (принадлежность туалета) подвязка (БРС-62). Утворана слова ад падвязвацъ (падвяз-ка) з перацягваннем націску на прыстаўку (параўн. подбіўка). Папруга ж. Скураная падпяразка да штаноў ці вопраткі. Патпяражыся папругаю, усе цяплей будзя ў пальце. Ст. С. Паводле ДАБМ (карта 327), слова папруга бытуе на большай частцы Беларусі (поўдзень рэспублікі). Папру га — 1) ремень, ременный пояс, 2) подпруга, трок, подседельник (РБС-53, БРС-62). — Укр. попруга — 'рэмень у сядле'; папруга i попруга, памянш. попружка — папруга' (Лыс., СЛЛ, 40); руск. подпруга — 'частка шлеяў', дыял. попруга — рзмень' (Даль, III, 197), польск. popręg—'рэмень у сядле', чэшск. popruh — 'лямка, рэмень
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

папрўга
2 👁
 ◀  / 177  ▶