Цвікля — ластовица (БРС-62).
Запазычанне праз польскае ćwikiel 'цвікля' з нямецк. Zwickel—'клін', ад zwiken — 'шчыпаць' (Брукн., 68).
Слова малаўжывальнае, бытуе толькі ў мове самых старых, моладзь не ўжывае і не разумее яго.
Пазуха ж. Частка сарочкі (кашулі) ад грудзей да пояса. Усю пазуху ў сароццы выдраў. Кр.
Слова бытуе ў многіх славянскіх мовах. А. Брукнер адносіць яго да паз (суфікс -ух-а), параўноўваючы з чэшск. podpažek — 'паха'; паха — скарочанае ад пазуха (Брукн., 400).
Абшэўка (апшэўка) ж. Вузкая палоска на канцы рукава ці каўняра. ў сарочцы. Апшэўку даем, каб мацнейшы рукаў быў. Св.
Абшыўка — тс. (РБС-53, БРС-62).
— Руск. обшивка, укр. обшивка, польск. obszywka, старое obszewka.
У форме абшэўка слова, відаць, замацавалася пад уплывам польскай мовы51, дзе obszewka ад szew (Брукн., 549).
Падшэўка (пачшэўка) ж. Сподняя частка вопраткі, падкладка. Вата паўлазіла с-пат пачшэўкі ў пальце. Гр.
Гэта кароценькая вопратка была паношана: месцамі ўнізе ў ёй вісела, з-пад адпоратай падшэўкі, вата (К. Чорны. Раманы і аповесці, 1951, стар. 262).
51 Параўн. у А. Шахматава: «Пскоўскае адэнье замест одонье таксама паказвае на польскі ўплыў (К вопросу о польском влиянии на древнерусские говоры. РФВ, т. XIX. Варшава, 1913, стр. 10, сноска).
78 👁