Падолак адзначаецца і ў старабеларускай мове 50.
Прыпол м. 1. Прыпаднятая ніжняя (пярэдняя) частка адзення (сукенкі, спадніцы, кашулі), у якой што-небудзь нясуць; 2) Мера рэчыва, якое змяшчаецца ў прыполе. У прыпол пазьбірай яблыкі. Ст. С. Цэлы прыпол яблыкаў за раз зьзелі! Кр.
Прыпол — 'ніжняя частка палы' (СБН); прыпол — "передняя пола платья, в которой что-нибудзь несут" (БС).
Прыпол — подол (нижний передний край платья) (БРС-62).
— Руск. (дыял.) припол — "полы одежи, а более пола, собранная кошелем и нагруженная чем-либо, как пригоршня"; приполок, приполье — "количество чего-либо, забранное в припол" (Даль, III, 435).
Паходзіць прыпол ад таго кораня, што і пала: пры-пол.
Полка ж. Частка адзення — адна з дзвюх падоўжных палосаў у сарочцы, кашулі. Сарочку з дзвёх полак шыям. Гр.
Полка — 'прыпол', Чэрв. (КСЧ).
Полка: 1) полотнище (кусок ткани), 2) абл. пелёнка (БРС-62).
Утворана слова ад пала, памяншальны суфікс -к(а): пол-ка.
Цвікля ж. Клін у пройме рукава. У сароццы цвікля замалая. Едн. Цвыхэль, цвыхлык, цвыхаль — 'цвікля' (ЛП, 317).
50 И. Носович. Алфавитный указатель старинных белорусских слов, извлеченных из актов, относящихся к истории Западной России, изданных в 1853 г. (Архіў бібліятэкі АН СССР у Ленінградзе).
110 👁