Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
апошнім значэннем леі бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Хлясцік (хлясьцік) м. 1. Вузкая палоска тканіны, прышытая ці прышпіленая ззаду, каб сцягваць адзенне ў таліі. У шынялі хлясьцік прышпіляяцца гузікамі. Пл. 2. Стужачка на казырку летняй шапкі. У шапцы хлясьцік адарваусё. Kp. 3. Накладка ў прарэсе адзення. Гапак замноео ў хлясьціку, надаядая клінэ зашпіляць. Гр. Слова хлясцік ca значэннем 'палоска тканіны сцягваць адзенне ў таліі' бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх літаратурных мовах. Паходзіць, відаць, ад хлястаць: хлясц-ік. Паясшца (паясьніца) ж. Частка адзення (штаноў i г. д.), якая ахоплівае паясніцу. Ганавіцы зашырокія ў паясьніцы. Пл. Прадмет атрымаў сваю назву ў выніку метанімічнага пераносу (адносіны: адно на адным). Паясшца ад пояс: паяс-ніца (ЭСРЯ, И, 120). Падолак м. Ніжняя частка сукенкі, сарочкі, спадніцы; падол. У сароццы падолак падраўсё. Ст. C. Падолок, подол—тс. (ЛП, 305); подолок— тс. (СБН). Вось выплыла сонца i тчэ на падолку тканіны кужэльнай святло (Я. Колас, VII, 355). Падол — 'ніжняя частка адзення' (КСЧ, BKC). Падол— (платья) подол (РБС-53, БРС-62). — Руск. подол — тс., укр. поділ, памянш. поділок; польск. podotek, чэшск. podolek — тс. Падолак — памяншальнае ўтварэнне ад падол, апошняе з па долу (КЭСРЯ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 177  ▶