Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Цвікля — Ластовица (БРС-62). Запазычанне праз польскае ćwikieł цвікля' з нямецк. Zwickel—клін', ад zwiken — шчыпаць' (Брукн., 68). Слова малаўжывальнае, бытуе толькі ў мове самых старых, моладзь не ўжывае i не разумев яго. Пазуха ж. Частка сарочкі (кашулі) ад грудзей да пояса. У сю пазуху ў сароццы выдраў. Кр. Слова бытуе ў многіх славянскіх мовах. А. Брукнер адносіць яго да паз (суфікс -ух-а), параўноўваючы з чэшск. podpažek — паха'; паха — скарочанае ад пазуха (Брукн., 400). Абшэўка (апшэўка) ж. Вузкая палоска на канцы рукава ці каўняра. ў сарочцы. Апшэўку даем, каб мацнейшы рукаў быу. Св. Абшыўка — тс. (РБС-53, БРС-62). — Руск. обшивка, укр. обшивка, польск. obszywka, старое obszewka. У форме абшэўка слова, відаць, замацавалася пад уплывам польскай мовы51, дзе obszewka ад szew (Брукн., 549). Падшэўка (пачшэўка) ж. Сподняя частка вопраткі, падкладка. Вата паўлазіла с-пат пачшэўкі ў пальце. Гр. Гэта кароценькая вопратка была паношана: месцамі ўнізе ў ей вісела, з-пад адпоратай падшэўкі, вата (К. Чорны. Раманы i аповесці, 1951, стар. 262). 51 Параўн. у А. Шахматава: «Пскоўскае адэнье замест одонье таксама паказвае на польскі ўплыў (К вопросу о польском влиянии на древнерусские говоры. РФВ, т. XIX. Варшава, 1913, стр. 10, сноска
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 177  ▶