Падшэўка — подкладка; падшыўка — подбивка (БРС-62); падшэўка абл.— подладка (РБС-53). — Польск. podszewka (Карл., IV, 425). Утворана слова ад падшываць: падшыў-ка. Форма падшэўка — відаць, пад уплывам польскай мовы.
Подбіўка (i подвіўка) ж. Цёплая падкладка ў вопратцы. У ясёнцы подбіўку танчэйшу трэба, як у пальце. Ст. С. Кап подвіўку выкінуў — ляхчэйшо пальто было п. Кп. Подбіўка—'цёплая падкладка', Бых (Мат., 89), Глушч. (ДС-59), Навагр. (МДСБМ). Падбіўка — 'подбивка' (БРС-62), 'цёплая падкладка' (РБС-53). Утворана слова ад падбіваць 'падшываць цёплую падкладку': падбіў-ка. Націск перацягнуты на прыстаўку пад уплывам слоў тыпу затычка, засаўка; параўн. подкладка — 'падкладка' ў РБС-37.
Падбіцце (падбіцё) н. Слова сустракаецца толькі спарадычна з тым самым значэннем, што i подбіўка. Хай тую кудзелю бярэ на падбіцё ў пальто. Св. Падбіццё i падбіцце — 'падкладка', Чырв. (Бір.), Чэрв. (КСЧ). — Укр. підбіття — 'падкладка', польск. podbicie — тс. Утворана слова ад падбіць, суфікс -j -о: падбіц-j-о>падбіцце, параўн. падшыццё — 'падкладка' ў Насовіча (СБН).
Падкладка (патклатка) ж. Слова ўсведамляецца як новае. Верх ішчэ цэлы, а патклатка ўся паляцела. Кр. Слова бытуе ва ўсіх усход-
113 👁