Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Кліны (клінэ) толькі мн. Прарэх у штанах. Нетто гапкі завелькія, гузікі ў клінох рашпіляюцца. Kp. Кліны — 'прарэх у штанах', Маст., Ваўк. (П. C.), Маладз. (Мат., 100); клін: 1) клін (y адзенні); 2) прарэх у штанах (ЛП, 291). Прадмет атрымаў сваю назву па сумежнасці. Закоты толькі мн. Адварот на канцы калошы ці рукава. Бало ўсё з закотамі ганавіцы шылі, а цяперака без закотаў. Гр. Рубашка адно свянтэчная з закотамі, а будзённая без закотаў. Ст. C. Закотки, закоты, закота: 1) каўнер; 2) манжэта (ЛП, 287). — Укр. закота — 'абшлаг у штаніне' (Грынч., II, 53). Паходзіць слова ад закотваць 'адварочваць рукаў, калошу', якое бытуе ў гаворках: закотваць — закота, закоты. Манкёт м. Прышыты абшлаг у сарочцы ці блузцы. Натто манкеты заношваюцца, хоць ты йіх атпорвай. Kp. Манкат, манкэт — тс. (ЛП, 297). — Польск. mankiet. А. Брукнер адносіць гэта слова да італ. manichetto (Брукн., 321). У гаворкі слова прыйшло з польскай мовы, ужываецца рэдка. Манжэт м. Тое, што i манкет; усведамляецца як новае. Хона, кап тыла сарочку без манжэтаў, бо ні любіць зашпіляць. Kp. Манжэта (БРС-62, РБС-53); руск., укр. Манжета. Слова паходзіць ад франц. manchette —' рукаўчык' (ЭСРЯ, I, 58; Фаем. II
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 177  ▶