Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
як пераклад лацінскага manica (ЭСРЯ, II, 222—223). Пцаль (гіццаль) м. Пятля, прышытая да адзення, каб яго вешаць. Гіццаль адарваўсё, то як ты павесіш пінджак? Яр. Слова малаўжывальнае, характэрнае для традыцыйных гаворак, часцей выкарыстоўваецца цяпер як жартаўлівае. 3 іншымі значэннямі (сабакалоў', свавольнік') сустракаецца часцей. Пцаль — "петля из лоскутика для вешанья одежды"; озорник", Чэрв. (КСЧ), Віц. (ВКС). Пцаль: 1) вешалка; 2) скуралуп, 3) свавольнік (БРС-62). — Польск hycel ■— 'скуралуп; свавольнік; лотра, гультай' i інш. (Карл., II, 68). А. Брукнер адносіць яго да нямецк. Hitzel — 'скуралуп; свавольнік' (Брукн., 174). Ca значэннем вешалка слова гіцаль — уласна беларускае, развіццё значэння ішло, відаць, такім чынам: гіцаль' скуралуп' 'лавец сабак'-ў 'пятля, якой ловяць сабак' 'пятля ў адзенні'. Доўгі гук ц, магчыма, паказвае на тое, што слова непасрэдна запазычана з нямецкай мовы (параўн. нямецк. Hitzel, чытаецца гіццаль). Вочапка ж. Слова бытуе з тым самым значэннем, што i разгледжанае гіццаль, але выступае як болын ужывальнае i нейтральнае. Вочапку з раменю прышыў кажух вешаць. Гр. Почапка — вешалка' (РБС-28); вочапка: 1) вешалка, 2) ручка вядра, 3) раменьчык у цэпе (БРС
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 177  ▶