Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
пляц-ень), а не запазычанне з польскай; да таго ж у польскай мове спалучэнне ке, а ў беларускай кі. Кішонка ж. Верхняя невялікая кішэнь у пінжаку ці камізэльцы. У кішонку хустачку кладуць, кап харашэй было. Пл. Бало ўсе част ў кішонцы насілі, i цэпачка вьсяла — зухаваліся. Гр. Кішонка — памянш. ад кішэнь (СБН); кішонка— 'маленькая сумачка захоўваць грошы', Віц. (BKC); кішэнька, Чэрв. (КСЧ). Кішэнька —■* карманчик (РБС-53, БРС-62). — Укр. кишенька, польск. kieszonka. Утворана слова пры дапамозе памяншальнага суфікса -к(а) ад кішэнь. Форма кішонка ўзнікла, відаць, на ўзор: печань — пячонка, хоць магчымы i ўплыў польскай мовы. Кляпа ж. Адварот на грудной частцы пальто, пінжака; штрыфель, борт. Кляпы зашырокія ў пінджаку, такіх цяперака ні шыюць Гр. Mo прышыям кляпу, каб ні адварочвалася ў пальце? Ст. C. Кляпа — штрыфель', Ваўк. (Сцяшк.), Радуй., Навагр. МДСБМ); кляпа — лацкан' (РБС-28); кляп i кляпа — борт' (ЛП, 291). — Польск. klapa — 'штрыфель, борт', чэшск., славацк. klapka — тс., славенск. klapka — тс., балг. клапа — тс. Слова прыйшло ў гаворкі з польскай мовы (Сл., II, 1861), польск. klapa з нямецк. Klappe (Брукн., 232). Рукаў м. Задоўгія рукавэ пусьціла ў caчыку краўчыха. Гр. Агульнаславянскае слова, утворана ад рука: рук-аў. А. Праабражэнскі разглядае яго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кйшенька
2 👁
 ◀  / 177  ▶