Каптурык м. Тое, што і шапачка; ужываецца часцей сярод старых. Ні любіш хусткі, усё у каптурыку ходзіш. Дзяр.
Коптурик — 'жановая шапачка' (СБН); каптур — 'капор, чепец' (БРС-62).
— Стараруск. каптур — 'цёплая шапка' (КЭСРЯ, 141), укр. коптур, польск. kaptur, чэшск. kaptour.
Каптурык — ад каптур. А. Праабражэнскі адносіць каптур да лац. cappa — 'род галаўнога ўбору' (ЭСРЯ, I, 294). М. Фасмер лічыць гэту этымалогію спрэчнай, як і аднясенне да паўночнацюркск. kaptur — 'мяшок' (Фасм., II, 187—188). Ф. Слаўскі мяркуе, што слова магло быць запазычана з лац. captŭra — 'лаўленне' (Сл., I, 61).
Чапёц м. Даўнейшы галаўны ўбор, які насілі пад хусткаю пажылыя жанчыны. Ішчэ мая баба ў чапцы хадзіла. Ст. С.
Агульнаславянскае слова, паходзіць ад кораня чэп- (<kep: літоўск. kepure — 'шапка'), суфікс -ец (КЭСРЯ).
Назвы частак адзення
Крыло н. Бакавая частка вопраткі, крысо, пала. У пінджакох цяперака ўсё круглыя крыла, ні гэдык, як даўней. Гр. Адно крыло ў пальце даўжэйшо, ці што? Зл.
Прадмет атрымаў сваю назву на аснове падабенства да формы крыла птушкі, параўн. у Даля: крылы — 'прадметы, формаю ці выглядам падобныя да крылаў птушак або размешчаныя паабапал галоўнага прадмета, це-
117 👁