чаркі падарыў цешчы цёплую канапляную хустку, каб не змерзла, у госці едучы. (Р. Тармола. Агатка).
Утворана слова ад канапляны: канаплян-к(а). Хустка магла атрымаць сваю назву паводле матэрыялу ці падабенства да вырабу з канапель, параўн. коноплянка — 'канаплянішча' (ЛАУГ, карта 200).
Казьмяроўка ж. Расквечаная кашаміравая хустка з прыгожым (з кутасамі) берагам, завязваецца паверх простай хусткі. Бало адно багатыя дзяўке казьмяроўкі насілі. Дзяр.
Казьмірова хустка, Чэрв. (КСЧ); кашміроўка, Віц. (ВКС); кашымирка, кашмароўка — тс. (ЛП, 290).
Слова паходзіць ад назвы матэрыялу — кашамір, ранейшае казімір з польск. мовы (Сл., І, 97): казімір-аўка>казьмяроўка.
Мысліноўка ж. Паркалёвая хустка невялікага памеру, у кветкі. Мысліноўка на кажан день, а казьмяроўка адно на сьвято. Св.
Масліноўка — 'паркалёвая ў кветкі хустка', Віц. (ВКС).
Паходзіць слова ад назвы матэрыялу — муслін (франц. mousseline): муслін → муслінавая (хустка) → мусліноўка → мысліноўка; у змянілася на ы, параўн. штурхаць — штырхаць (у гаворках).
Дубальтоўка ж. Вялікая фабрычнага вырабу суконная хустка, ёю ахутваюць і плечы. Каб дубальтоўку ўзяла, то і ў плечы цяплей было п. Гр.
Зрэдку адзначаецца і састаўная назва — дубальтовая хустка. Пазычыла ў Ганны ду-
82 👁