Старонка 112
◀ / 177 ▶
бальтовае хусткі, бо мая дубальтоўка ўжэ старая, брытко ў ёй на кярмаш ехаць. Даўг. Дубальтоўка ад дубальтовая хустка; дубальтовы ад франц. double<лац. dupla — 'падвойны' (Брукн., 101). Літаральнае значэнне слова дубальтоўка — 'падвойная хустка', г. зн. роўная велічынёю і таўшчынёю дзвюм хусткам. Скосак м. устар. Невялікая на тры рагі хустка з лёгкай матэрыі, касынка. Як летам, то і скосак добро на голаў завязаць. Св. Скосак —а 'коса зрэзаны клін тканіны ці дрэва' (РБС-53, БРС-62). — Руск. (дыял.) косок — 'касынка' (Пособ., 212). Утворана скосак ад касы: с-кос-ак; прадмет атрымаў назву паводле сваёй формы. Касынка ж. Слова ўсведамляецца як новае, часцей скарыстоўваецца ў мове інтэлігенцыі і моладзі. Маці твая скосак кажа, а маладыя — касынка. Гр. РБС-53 падае касынка як сінонім да слоў хусцінка і хустка. — Руск. косынка, укр. косинка. Аўтары КЭСРЯ адносяць касынка да ўсходнеславянскіх слоў; утворана касынка ад касыня: касын-к(а). У гаворкі трапіла слова з літаратурнай мовы. Шапачка ж. Жаночы капялюшык ці іншы галаўны ўбор у выглядзе шапкі. Натто шапачка да цябе ідзе. Ні завязвай ты гэтае хусткі! Вальк. Памяншальна-ласкальнае ўтварэнне лексікалізавалася, набыло тэрміналагічнае значэнне.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 177 ▶