палатна з карункамі для ўпрыгожання (кладуць у верхнюю кішэньку). У шафяроў усіх хустачке ў кішонках, як на вяселі. Гр.
— Укр. хусточка, польск. chusteczka — 'насоўка'.
Г а л я. Лёня! Чаму ў цябе такая брудная хустачка? Вазьмі маю (Бярэ ў яго насоўку, дае яму чыстую.) Я с і к а ў (Глядзіць на хустачку, быццам успамінае нешта.) (І. Шамякін. Выгнанне блудніцы — «Полымя», № 3, 1961, стар. 21).
Сучасныя беларускія слоўнікі падаюць састаўную назву насавая хустачка (як у руск. носовой платок).
Хустачка — памяншальнае ўтварэнне ад хустка: хустач-к-а.
Канаплянка ж. Хустка сярэдняга памеру— не шарсцяная, якую завязваюць паверх лёгкай хусткі, каб было цяплей. Канаплянка — моцна хустка, завязваям яе ўвосянь і ўвесну, як халадно ў голаў. Гр.
Слова бытуе на Гродзеншчыне, Брэстчыне; канаплянка — 'цёплая хустка', Лях. (Мат., 124); коноплянка, конопленка — 'цёплая баваўняная хустка' (ЛП, 293).
Жанчына паспешліва паднялася, паправіла на галаве рабую канаплянку. (А. Васілевіч. Пасля вайны). Бабулька крывілася і хавала вушы ў хустку-канаплянку. (Б. Сачанка. Дарога ішла праз лес).
Зрэдку сустракаецца і састаўная назва — канапляная хустка. І ў канаплянуй хустцы ні зьмерзьняш, нашто табе велька хустка! Кр.
На пярэзвы з'явілася адна толькі маці. Зяць пасадзіў яе на покуць і пасля першай
97 👁