ад лац. capellas — 'галаўны ўбор'capo — галава' (Брукн., 217; Сл., I, 53, 54). Хустка ж. Бяс хусткі адно маладыя xo~ дзяць у нас, а старый хусткі завязваюць. Ст. С. Хустка — памянш. ад хуста, Чэрв. (КСЧ), Магіл. (СБН); хустка — 'ручнік на іконах', Увар. (ХДБ, 237); хусце — бялізна' (ПРБС24); хуста — плат (РБС-53); хустка — платок (БРС-62). — Руск. (дыял.) хуста — 'палатно льняное, хустка' (Даль), укр. хуста (устар.), хустка, хустина (разм.), хусточка — насоўка', дыял. фуста (ЛАУГ, 56), польск. chustka, chusta — касынка', 'кусок палатна', chusteczka — насоўка', chusty — бялізна', славенск. chust, chustka, балг. фуста — спадніца', фустан — сукенка'. Паходжанне слова нельга прызнаць высветленым. А. Брукнер адносіць яго да праславянскага *skut —\ адзенне' (Брукн., 186) i лічыць chustka ўласна польскім Ф. Слаўскі ўдакладняе гэту думку, паказваючы, што ў польскую мову слова трапіла з украінскай, ў якой яно з румынскага fusta — хустка' (Сл., I, 89—90). Разам з тым Ф. Слаўскі лічыць магчымым набліжаць слова хустка да хутаць\ першапачаткова хустка — 'тое, чым хутаюць'. Некаторыя аўтары адносяць хустка да ўласна беларускіх слоў48. Хустачка ж. 1. Дзіцячая хустка. Завяжы, дзеткі, хустачку, а то халадно ў голаў будзя. Св. 2. Насоўка. Хустачку з кішэні дастань i выцірай нос, a ні рукавом. Зл. 3. Трохкутнік 48 Гл. Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1961, стар
Дадатковыя словы
хўстачка, хўстка, ўбор'<capo, ўборcapo
3 👁