жартаўл., непахв. Шапка. Нашто табе гэти ярмолка, бяс шапкі ідзі, цяпло ўжэ. Дзяр. Ермолка — 'войлочная крестьянская шапка, более конусообразная" (СБН); ярмолка — 'маленькая круглая мяккая шапачка' (РБС-53, БРС-62). — Руск. ермолка, укр. ярмулка, польск. jarmułka — тс. А. Праабражэнскі паходжанне слова лічыць няясным, у рускай мове — з польскай. Ен не згодзен, што ермолка ад уласнага імя Ермолай, Ермак. На яго думку, гэтыя словы не маюць ніякіх адносін між сабою (ЭСРЯ, I, 217). М. Фасмер адносіць да турэдк. jarmurluk дажджавік' (Фаем., II, 25). Магёрка ж. Слова выкарыстоўваецца, толькі як жартаўлівае, непахвальнае (пра шапку). Кап ты згарэў з гэтаю магеркаю, ні можаш лепшае купіць, ць што?! Гр. Маргелка -л "войлочная крестьянская шапка из тульи" (СБН); магерка — "войлочная шапка, шляпа" (БРС-62). А. Праабражэнскі адзначае гэта слова толькі ў беларускай i польскай мовах: белар. магерка — "род белого колпака из белого войлока", польск. magierka — 'венгерская шапка'. Ен лічыць, што ў беларускай мове яно з польскай, у апошняй ад венгерск. maguar — 'мадзьяр, венгр ' (ЭСРЯ, I, 500). Капялюш (i капёлюх) м. Цяпер i ў еяле ўжэ хто-бачачы капялюш кладзе. Дзяр. — Укр. капелюх, польск. kapelach, kapelusz. У беларускай мове капялюш — з польскай, у якой яно бытуе з канца XV ст. i паходзіць
Дадатковыя словы
гэтй
2 👁