Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
Слова бытуе ва ўсходнеславянскіх, польскай мовах. Запазычана з цюркскіх моў: турэцк. bašlyk — 'пакрыццё на галаву' — ад bas — галава' (ЭСРЯ, I, 20). Кепка ж. Летняя шапка з казырком. Бутанка ні выйдзя, а кепку на лето пашыям. Пл. Слова бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Паходзіць з франц. мовы. Франц, kepi — 'ваенная фурашка' — аформлена пры дапамозе суфікса -к-а пад уплывам слова шапка (КЭСРЯ, 146). Ужываецца ў гаворках i састаўная назва летняя шапка. Гр., Зл.} Дзяр. Каўпак м. Зімовы галаўны ўбор конусападобнай ці авальнай формы. Да вайны i дзет твой у каўпаку хадзіў зімою. Вар. — Руск. колпак, укр. ковпак, польск. kołpak, балг. калпак i інш. Запазычанне з цюркскіх моў: турэцк. kalpak — 'шапка, абшытая футрам' (ЭСРЯ, I, 338—339; Фаем., II, 297; Сл., II, 373). Капуза ж. 1. жартаўл., непахв. Пра завялікую шапку. Капузу адзеў гэту i сьвету ні бачыш! Св. 2. устар. Шапка з аўчыны (шэрсцю наверх) у выглядзе каўпака. Капузу пашыў з аўчыны. Едн. Польск. kapuza. А. Брукнер лічыць з лац. caputium, франц. сарисе (Брукн., 218). Ф. Слаўскі прыводзіць гэта слова з іншых славянскіх моў i адносіць да нямецк. Каригеітал. са/?/што сярэднелац. caputium, адкуль i франц. сарисе — каптур' (Сл., I, 63). Ярмолка ж. 1. устар. Конусападобная суконная шапка накшталт каўпака. Даўней i ярмолкі насілі, а цяпер німа ўжэ йіх. Гр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ге<італ, капўза, саі, ішто
4 👁
 ◀  / 177  ▶